Смарт-гадзіннік ад «гудагайцаў». Анастасія Рароўская атрымала спонсарскую дапамогу

Землякам трэба дапамагаць, асабліва калі яны праслаўляюць Астравеччыну далёка за яе межамі. Па просьбе старшыні райвыканкама Ігара Шалудзіна КСУП «Гудагай» аказаў Анастасіі Рароўскай бязвыплатную спонсарскую дапамогу.

Спартсменка родам з Гуда­гайскага сельсавета, таму дырэктару аднайменнага сель­гас­­­­прад­­прыемства Эдуар­ду Са­­­­доў­­­­с­каму было ўдвая прыем­на па­він­шаваць зямлячку з да­сяг­­­неннямі і ўру­чыць ёй у якас­ці падарун­ка смарт­-гадзіннік і нагруд­ны пульсометр.

– Мы ганарымся, што на гудагайскай зямлі нара­джаюцца такія цудоўныя людзі, якія вырастаюць у славутасцей, прафесіяналаў сваёй справы. Таму жадаем вам, Анастасія, далейшых поспехаў на спартыўнай ніве, папаўнення скарбонкі медалёў, а таксама здароўя, шчасця і дабрабыту. Памятайце, што на малой радзіме вы прыклад для многіх спартсменаў, – сказаў, віншуючы лёгкаатлетку, кіраўнік КСУПа.

1.jpg

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Марина Мацкевич