Сказки сближают маленьких островчан

У дашкольнай дзіцячай установе “Дубок” я маю шчасце працаваць ужо шмат гадоў. Восенню набрала групу маленькіх дзетак. І першае, што неабходна было зрабіць – дапамагчы ім адаптавацца, зблізіцца і пасябраваць.


І дапамог мне ў гэтым тэатр, а дакладней – тэатральна-гульнявая дзейнасць. Спачатку разыгрывала невялікія сцэнкі перад выхаванцамі, а потым прапанавала і ім стаць галоўнымі персанажамі казак. І дзеці захапіліся гэтай цікавай справай.
Бацькі дапамагаюць нам у падрыхтоўцы дэкарацый і касцюмаў для казачных персанажаў, за што я ім вельмі ўдзячна. А рабяты з задавальненнем выбіраюць ролі і апранаюцца ў касцюмы сваіх любімых казачных герояў. “Рэпка”, “Церамок” і іншыя казкі дапамаглі маім рабятам пераадолець нясмеласць, няўпэўненасць і сарамлівасць і стаць сапраўднымі маленькімі акцёрамі.


-------------------------------------------------------------------------
Марына БАРАДЫНКА, выхавальніца д/с “Дубок”.