«Скарбонку бяспекі» сабралі жыхары Гудагая

На Астравеччыне праходзіць акцыя «Бяспека – у кожны дом!». Адно з мерапрыемстваў прайшло ў Гудагаі.

Выратавальнікі з іншымі суб’ектамі прафілактыкі арганізавалі ў мясцовым доме культуры сустрэчу «Скарбонка бяспекі».

Арганізатарам мерапрыемства дапамагалі вучні Гудагайскай школы – яны раздавалі буклеты і запрашалі гасцей да пляцовак з аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі і вогнетушыцелямі.

Жыхароў чакалі іспыты: «SOS», «Небяспека ў кватэры», «Бяспечная эвакуацыя», «Правілы паводзін у натоўпе», «Экстранная дапамога», «Небяспечная печ». Выратавальнікі правялі для гудагайцаў сапраўдны «мазгавы штурм» па асновах бяспекі жыццядзейнасці і аказанні першай дапамогі. Канешне, многія ведаюць, што рабіць у надзвычайнай сітуацыі, але паўтарыць – не зашкодзіць.

Пасля такой на першы погляд забаўляльнай часткі жыхароў Гудагая чакаў інфармацыйны блок. Так, намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Карповіч нагадаў пра бяспечную эксплуатацыю печак: яны павінны быць спраўнымі, расколіны трэба замазаць/ затынкаваць, а комін пабяліць; выпаліць печ трэба не пазней за 2 гадзіны да сну; попел спачатку заліць вадой і толькі потым выкідаць на адлегласці не менш за 15 метраў ад пабудоў.

Абмеркавалі і пытанні электрычнай і газавай бяспекі. Пра ўвагу да праводкі і электрапрыбораў расказаў інспектар дзяржэнергагазнагляду Андрэй Гіль, правілы эксплуатацыі газавага абсталявання нагадаў начальнік Астравецкага раёна газазабеспячэння Юрый Шоць.

Падчас сустрэчы жыхары Гудагая задавалі пытанні намесніку старшыні райвыканкама Геннадзю Бычко і старшыні сельсавета Віктару Карповічу.

Завяршылі мерапрыемства праглядам відэафільмаў пра правілы паводзін на лёдзе і дзеянні пры паху газа, пасля чаго на сцэне дома культуры выступілі артысты.






Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: