Што ў трэндзе, даведаецеся на школьнай лінейцы
Фото носит иллюстративный характер
Урачыстая лінейка з нагоды 1 верасня. Усе: дзеці, настаўнікі, бацькі, бабулі і дзядулі святочныя, прыгожыя, нібы з вокладкі глянцавага часопіса. Аднакласнікі навінамі абменьваюцца. Хлопчыкі больш стрыманыя і абмяркоўваюць сур’ёзныя рэчы:– Мы летам на мора ездзілі! Я там краба злавіў!
– А нам басейн купілі!
А дзяўчаткі, асабліва з малодшых класаў, навыперадкі хваляцца новымі ўборамі:
– Мне блузку ў Смаргоні купілі! 50 рублёў!
– А мы за курткай у Мінск ездзілі!
– Мне банцікі па заказе рабілі!
– У мяне сястра школу закончыла. У яе такая сукенка была – як у прынцэсы! Я сабе на выпускны такую ж куплю!
…Неабавязкова гартаць модныя часопісы і глядзець адпаведныя перадачы, каб ведаць, што цяпер у трэндзе – дастаткова зазірнуць у школу на лінейку, каб быць у курсе, якія ў гэтым сезоне папулярныя фасоны, колеры, аксесуары. І дзе ды па якой цане ўсё гэта можна набыць.
