Што пісала “Сталінская праўда” пра ўз’яднанне Беларусі ў 1947 і 1948 гадах

Два гады назад, 7 чэрвеня 2021 года, Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім уключыў у каляндар дзяржаўных свят Дзень народнага адзінства, гісторыя якога вядзе нас да 1939 года. 
Пра што пісала папярэдніца нашай га­зеты «Сталінская праўда» да дня 17 верасня ў 1947 годзе, даведаліся, пагартаўшы падшыўкі.
«Сталінская праўда», 17 верасня 1947 года.

Першая старонка газеты анансуе: 
«Сёння, 17 верасня 1947 года, пра­цоўныя раёна, як і ўвесь бела­рускі народ, адзначаюць вялікае гіста­рычнае свята – 8-ю гадавіну з дня ўз’еднання беларускага народа ў адзі­най совецкай дзяржаве.
Слава правадыру совецкага народа – вялікаму СТАЛІНУ!»



Першая паласа газеты прысвечана святочнай даце. Так, пад рубрыкай «Гэта дала нам Совецкая ўлада» змешчаны дзве невялікія заметкі.
Старшыня калгаса імя Варашылава В. Шыманец распавядае пра «Шлях да заможнага жыцця»:
«Сенняшняе свята, якое мы ўра­чыста адзначаем у сваім калгасе, для нас, былых парабкаў памешчыка Камінскага, з’яўляецца самым найвялікшым і радасным. Іменна з дня 17 верасня 1939 года кончыўся панскі прымус і здзекі. Мы сталі самі будаваць для сябе багатае і культурнае жыццё ў арганізаванай намі калектыўнай гаспадарцы».
Шыманец расказвае, што калгас з кожным днём расце і мацнее. У ім ёсць новая савецкая агратэхніка, павышаецца ўраджайнасць, выконваецца ўзятае абавязацельства па атрыманні сярэдняй ураджайнасці. Калгаснікі на два тыдні раней завяршылі ўборку і разлічыліся па хлебапастаўках.
«Вялікае свята члены арцелі сустрэлі новымі дасягненнямі. Паспяхова за­кон­чыўшы сяўбу азімых з перавыкананнем плана, калгаснікі цяпер дружна праводзяць уборку бульбы».

Іосіф Матулойць у артыкуле «Мой сын – настаўнік» распавядае пра атрыманне адукацыі:
«Раней у нашай вёсцы Сакалойці, Швейлянскага сельсовета, не зна­ходзілася людзей, якія мелі б сярэднюю і вышэйшую адукацыю.
Зусім іншае становішча стала з прыходам Совецкай улады. Пра­цоў­наму сялянству нараўне з усімі шырока адчынены дзверы да асветы».
Селянін расказвае, што яго старэйшы сын скончыў Ашмянскае педа­гагічнае вучылішча і працуе на­стаў­нікам Вяліка-Яцынскай пачатковай школы. У артыкуле мужчына дзякуе за гэта «роднаму бацьку Сталіну».

Текст: