Што пачытаць у свежым нумары “Астравецкай праўды”
100 балаў на ЦТ па фізіцы набраў выпускнік гімназіі №1 Уладзіслаў Васілеўскі. Як яму гэта ўдалося, пра што марыць юнак і чаго жадае аднакласнікам і сённяшнім школьнікам – у матэрыяле “Есть 100 баллов!”
Пра перамогі нашых землякоў Максіма Андралойця ў спартыўных гульнях краін БРІКС, Ягора Бруйко ў рэспубліканскай спартакіядзе і майстроў-азеляняльнікаў Астравецкага РУП ЖКГ у абласным конкурсе прафесійнага майстэрства чытайце на старонках раённай газеты.
Як прайшоў у Астраўцы мітынг-рэквіем, прысвечаны 83-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, і чарговы дзень інфармавання, расказвае Алена Ярашэвіч.
Ветфельчар КСУП “Міхалішкі” Вераніка Кранкоўская і дырэктар цэнтра падрыхтоўкі рабочых кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Багдановіч – соль зямлі нашай: так лічыць Алёна Гануліч…
