Што пачытаць у “раёнцы” ў гэтую пятніцу, 21 жніўня

Праз усю газету чырвонай ніткай праходзіць тэма святкавання дня горада, якое адбудзецца ўжо ў гэту суботу.

* Яркія фотамоманты з юбілейнага легкаатлетычнага забегу “Атамная дзясятка” і ўражанні ўдзельнікаў.

* Людзі, якія пераехалі ў розныя гады ў Астравец, дзеляцца запаветным пра горад у традыцыйнай рубрыцы “5 пытанняў аб галоўным”.

* Цікавыя факты пра развіццё райцэнтра ў сувязі з будаўніцтвам АЭС – у нашай інфаграфіцы.

* Як Астравец стаў родным для Ніны Рыбік – у аўтарскай калонцы карэспандэнта.

* Якія цікавінкі падрыхтавалі арганізатары на святкаванне дня горада.

Таксама вы знойдзеце матэрыялы пра перамогу астраўчан на рэспубліканскім караваі-фэсце “Бацькава булка”, нарыс пра дырэктара Астравецкага ФСК Валяр’яна Валадзько, чый партрэт засенены на раённую Дошку гонару, і шмат іншай цікавай і карыснай інфармацыі.