Што пачытаць у пятнічным нумары за 23 студзеня?

Тэматычна разнастайным атрымаўся чарговы нумар газеты. На яго старонках вы адшукаеце цікавыя матэрыялы і даведаецеся пра апошнія падзеі з жыцця раёна.

* Жанчыны пра Год жанчыны: меркаваннямі падзяліліся прадстаўніцы прыгожай паловы Астравеччыны.

* Прафесійныя святы: хто віншаваў і атрымліваў узнагароды з нагоды Дня выратавальніка.

* Вера і традыцыі: у Астраўцы адзначылі Вадохрышча.

* Як у марозы працуюць жывёлаводы, даведаўся карэспандэнт на прыкладзе малочна-таварнага комплексу “Падольцы” РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.

* Вызначаны пераможцы рэдакцыйнага конкурсу на пазл з навагодняй рэтра-паштоўкі: хто гэтыя шчасліўчыкі, якія атрымаюць падарункі ад рэдакцыі.

* Сябры “раёнкі”: жыхарка вёскі Завідзіненты Яніна Вайнілка чытае “Астравецкую праўду” з 1973 года. Якія тэмы і матэрыялы падабаюцца жанчыне найбольш і што прапаноўвае яна журналісцы і пісьменніцы Ніне Рыбік.

Чаму ў краіне ўзрос попыт на паліўныя пелеты, хто са школьнікаў атрымаў дыпломы і граматы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды, а хто паўдзельнічаў у спаборніцтвах “Выклік” – пра гэта і многае іншае вы даведаецеся з пятнічнага нумара газеты.