Што пачытаць у нумары «АП» за 16 студзеня

► Як змагаліся з наступствамі снежнага цыклону ў сельскіх Саветах і хто дапамагаў у гэтай барацьбе.

► Падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў, прысвечанага навагоднім святам.

► Дарослыя жыхары Астравеччыны пісалі лісты Дзеду Марозу. Аб чым яны прасілі чараўніка?

► Чытачкі «АП» Галіна Варанцова і Святлана Станевіч расказваюць, за што дзякуюць 2025 году.

► Гімназісты зноў сталі лідарамі абласнога турніру па фізіцы. Даведаліся ў іх, у чым сакрэт поспеху.

► Як працуе гарадская кацельня пасля замены трубы.

► Чарговая ўзнагарода: Алена Малышава атрымала прэмію імя Аляксандра Дубко.

► Таленты Астравеччыны: знаёмім з вышывальшчыцай Галінай Мураўскай.

Таксама на старонках «раёнкі»: традыцыйная планёрка ў старшыні райвыканкама і яркае закрыццё акцыі «Ад усёй душы».