Што мімаходзь падгледзела і падслухала Ніна Рыбік
– А вы не злуйцеся! – спакойна адказвае жанчына. – Павінна ж я ведаць, што купляю, за што свае кроўныя аддаю.
Састаў прадукта яе задаволіў, і, разлічваючыся, жанчына прадоўжыла тэму:
– А то надоечы купіла… Дахаты прынесла, прачытала састаў, а там мяса толькі для паху, астатняе – скура, шпік ды дабаўкі розныя. Я такога не ем, у нашым узросце гэта шкодна!
– То куды ж падзелі? – пацікавіўся нехта з чаргі.
– Пэўна, кату ці сабаку аддалі, – падключылася да размовы яшчэ адна пенсіянерка.
– Яшчэ чаго! – абурылася жанчына. – Завялікая раскоша для іх, хай ліверку жаруць! З таго фаршу я мужу катлет нарабіла. З’еў за мілую душу, яшчэ і дзякаваў!
