Што хвалюе корманарыхтоўшчыкаў КСУП “Міхалішкі”
На Астравеччыне ўсе гаспадаркі раёна пачалі абмалочваць збожжа. Паралельна са жнівом працягваецца другі ўкос траў.
Днямі карэспандэнт “АП” з’ездзіў у КСУП “Міхалішкі”, каб даведацца, ці здолеюць мясцовыя аграрыі назапасіць патрэбную колькасць травяністых кармоў.
Непадалёк ад вёскі Страча заспела корманарыхтоўчы камбайн КВК і два трактары. Скошаную і падвяленую траву адвозілі на малочна-таварны комплекс і фермы для кармлення жывёлы.
Не першы сезон падборкай зялёнкі ў гаспадарцы займаецца Валерый Дэнюш.
– Напружаны цяпер час: працуем з 5 да 17.00, а вечарам даводжу да толку збожжаўборачны камбайн. Планую, як і ў мінулыя гады, убіраць збожжа. Праўда, яшчэ не ведаю, з кім буду ў пары, – расказаў камбайнер.
Нагадаю: некалькі сезонаў запар абмалочваць збажыну Валерыю Феліксавічу дапамагаў сын. І ў сямейнага тандэма, да слова, атрымлівалася гэта спорна – Дэнюшы першымі сярод камбайнерскіх экіпажаў КСУП “Міхалішкі” прымервалі ганаровае званне тысячнікаў. Антон пасля заканчэння Навагрудскага дзяржаўнага каледжа вярнуўся ў родную гаспадарку ў якасці агранома-аграхіміка і цяпер у яго шмат іншых клопатаў.
Таксама ў КСУП “Міхалішкі” на корманарыхтоўцы працуюць родныя браты Валерый, Яўген і Сяргей Сташко.
– Хоць майму трактару МТЗ-1221 толькі другі год пайшоў, без паломак не абыходзіцца. Тэхніка ламаецца – гэта найбольш тармозіць другі ўкос, – з веданнем справы адзначыў Валерый Сташко. – Сяргей косіць траву, я яе важу, а Яўген трамбуе.
Міхаіл Дашын, які таксама заняты на адвозцы зялёнкі, пазалетась на свяце да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці быў прызнаны адным з лепшых у прафесіі.

– Настрой аптымістычны! – з усмешкай сказаў мужчына. –Напачатку касавіцы травы былі няўдалымі, пасля дажджоў падраслі. Думаю, будзем з кармамі – яшчэ ж кукурузу ўбіраць.
…Пасля абеду галоўная кормаўборачная сіла гаспадаркі – камбайн “Ягуар”, які да таго быў у рамонце, выйшаў і зялёны канвеер у гаспадарцы прадоўжыўся.
Першым укосам у КСУП “Міхалішкі” запланавана скасіць 1 270 гектараў (на раніцу 26 ліпеня план выкананы на 46%). Корманарыхтоўшчыкі гаспадаркі ўжо назапасілі 341 тону сена (49% да запланаванага), 10 480 тон сенажу (75%). У планах – залажыць яшчэ 17 500 тон сіласу.
Калі планы будуць выкананы, то і жывёла ўзімку – накормлена.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.
