Што б гэта значыла? Допісаў шмат – які журы прызнала лепшым?
Рэгіна Дрэма вызначыла, што на здымку – сямейны бізнес: «СТО «Семейный подряд».
Міраславе Якіменка таксама падабаецца супольная форма работы. Яна пераканана, што
Адна галава i дзве рукi – добра,
А пяць галоў i дзесяць рук – яшчэ лепш.
Стас Курыла лічыць, што і ў сямейным падрадзе здараюцца няўвязкі.
Хлопцы «тачку» абступілі.
Маюць цяжкую задачу.
Дзе знайсці? Не навучылі…
Тормаз, газ і перадачу.
Найбольш дакладна апісала тое, што адбываецца на здымку, Валянціна Урбанайць.
Мы едем, едем, едем
В далёкие края
Мой прадед, дед и батя,
Мой брат родной. И я!
І Галіна Мінкевіч недалёка адышла ад ісціны:
Дед с сынами, шум и гам,
Ключ в руках, мотор гудит.
Внук с игрушкой по пятам,
«Деда, что там?» – говорит.
Але большасць канкурсантаў не пайшлі шляхам найменшага супраціўлення і сталі прыдумляць розныя надзвычайныя сітуацыі, якія прымусілі сабрацца ля машыны рознаўзроставы тэхнічны кансіліум.
Аб гэтым – адзін з варыянтаў ад Рэгіны Дрэмы:
Ну и машина!
Сам чёрт не разберёт,
Где в ней зад, а где – перёд.
Долго длится этот спор…
Где-то точно был мотор!
У тую ж тэму – Стас Курыла…
У якіх разліках
хлопцы памыліліся
Над гэтымі сістэмамі
замежнымі?
Чатыры галавы схіліліся…
Дапаможа пятая
з ведамі свежымі.
… і Капіталіна Пятроўская:
Ехали мы, ехали…
Вдруг машина стала.
Вдруг машина стала –
колесо отпало.
Высыпали из машины
Пассажиры – все мужчины
От мала до велика…
Шину прокололи, погляди-ка!
Где запаска? Где домкрат?
В ремонте все помочь хотят.
Даже маленький курносик
Тоже всюду сунет носик.
Не прошло и полчаса –
Стоят четыре колеса!
В машину весело все прыг –
Поехали на шашлык!
А з-за чаго бяда здарылася? Валянціна Урбанайць лічыць, што ва ўсім, як заўсёды, вінавата жанчына (ну і дзе тут жаночая салідарнасць?):
Что стоишь, разинув рот?
Полезай-ка под капот!
Тук-тук-тук, тук-тук-тук, –
Издает машина стук.
На машине баба Валя
На бордюр вчера влетела,
На лице её печалька:
В моторе что-то засвистело.
А можа, баба Валя ні пры чым? А ва ўсім вінаваты тыя, хто вырашыў з яе пажартаваць?
І пра гэта падумала Валянціна Урбанайць:
Мужики весь день шутили:
То-то праздник – любота!
На капоте прокатили
Бабу Валю… Красота!
Ну вось! Яны пажартавалі, а героям здымка ды нашым канкурсантам цяпер прычыну паломкі шукаць за злом галавы…
А вось у Міраславы Якіменкі з жаночай салідарнасцю ўсё ў парадку. Вось што яна раіць чатыром мужыкам:
І машына як машына,
I icкра, як гарашына,
I бензiну поўны бак –
I не заводзiцца нiяк.
Як, мужчыны, ні круцiце,
А жанчыну пазавiце.
Матор гляне на яе –
Ва ўвесь голас запяе.
А калі і гэта не дапаможа, то на такі выпадак ёсць у Міраславы Якіменкі яшчэ адна парада:
Не хвалюйцеся, хлопцы,
Калi не завядзецца.
Бензiн цяпер – раскоша.
Так што грошы беражыце
I на ровары скачыце.
Добразычлівая Міраслава жанчына, што ні кажы. А галоўнае – з пачуццём гумару.
Зрэшты, парады даваць мы ўсе майстры. Асабліва жанчыны… Упляла свой голас у дружны хор дарадчыкаў яшчэ адна наша пастаянная ўдзельніца конкурсу Ларыса Гупянец: «Машина – как жена: так же требует тепла», нагадвае Ларыса мужыкам.
І дадае:
Век машины таков,
как хозяина век...
Ты же помни об этом всегда!
Сам поел –
и её накормить не забудь,
Подлечить, искупать… И тогда
Будет яркой, красивой,
всегда молодой,
И неважно там,
сколько ей лет.
А Стас Курыла вырашыў, што ключавая фігура тут усё ж – малалетні «слесар» і большасць сваіх варыянтаў напісаў ад яго імя:
Трэба ў натоўп той праціснуцца,
Каб абышліся па-брацку.
Калі дэталькі застануцца,
Хай аддадуць мне на цацкі.
***
Расступіцеся вы, братцы!
Дапамагу вам разабрацца.
Завяду матор знянацку –
Зараблю сабе на цацку.
***
Поркацца не давядзецца
І не спатрэбяцца ключы.
Матор хутка завядзецца,
Калі капнуць смаркачы.
Міраславе Якіменка таксама ёсць што сказаць з гэтай нагоды:
Калi б я быў такi, як бацька,
А бацька быў такi, як я,
Не рамантавалi б мы ламачча,
Купiлi б «тачку» мы знаўя.
А можа, усё ў парадку з машынай і не трэба ў ёй нічога рамантаваць? А справа зусім у іншым? Магла ж здарыцца сітуацыя, якую апісала Валянціна Урбанайць:
Ох, нелёгкая это работа:
Кошку доставать
из-под капота…
Рэгіна Дрэма пад уплывам восеньскіх клопатаў выдала такі ўраджайна-патрыятычны варыянт:
Ну i бульба урадзiла!
Будзем сыты! Бульба – сiла!
Нагружай мяшок, не трусь,
Гэта ж, дзетка, Беларусь!
Натхніла восень на творчасць і Валянціну Масцяніцу:
Сабраўся татка на кірмаш:
У нядзелю зранку
Бульбы, морквы, буракоў
Загрузіў пару мяхоў.
Не паспеў з двара крануць,
Як машына стала.
Сабраў хлопцаў-малайцоў,
Каб выявіць прычыну.
Падышоў да іх малы
Са сваёю цацкай:
«Каб паехала машына,
Трэба ў бак наліць бензіну!»
Як звычайна, частка дасланых подпісаў да здымка не падпадае ні пад правілы, ні пад выключэнні. Яны – самі па сабе, сольныя арыі з уласнай оперы.
Вось што піша Валянціна Масцяніца:
Кожны дзень па тры гадзіны
Вучым мы нутро машыны.
Дзед – настаўнік. Унукі – вучні.
«Гэта старцер, а тут – газ.
Карбюратар, генератар,
Тармазы і перадачы…»
Во як добра, што ў нас
У хаце свой настаўнік!
Мы і правілы здадзём,
І машыну завядзём.
А Валянціна Урбанайць угледзела на здымку іншую, нярэдкую ў наш меркантыльны час, сітуацыю:
Жил наш прадед Ян без бед.
Но пришла пора лихая…
Всех созвал он на совет –
Тачка ведь не молодая!
Сколько видела всего,
Чего только ни возила!
– Я уже старик давно.
И какой с меня водила?
Дети, внуки поддержали.
Дружно все капот подняли
Долго думали, гадали –
И тачку дедову продали.
Разделили всё на всех –
Чтоб ко всем пришёл успех
Такі вось творчы батл у нас атрымаўся. Пераможцам яго на гэты раз стала Міраслава Якіменка з парадай мужчынам пазваць жанчыну – яна набрала 120 ачкоў (адразу відаць, што большасць членаў рэдакцыйнага журы адносяцца да прыгожай паловы чалавецтва).
Па 80 ачкоў адразу ў траіх удзельнікаў: столькі набралі Рэгіна Дрэма з варыянтам пра «СТО семейный подряд», Стас Курыла («Расступіцеся вы, братцы…») і Валянціна Масцяніца, якая апісала аўташколу на даму («Дзед – настаўнік. Унукі – вучні…»)
Віншуем пераможцаў!
