Што б гэта значыла? Дасылайце свае варыянты

35.jpg

Ну як, шаноўныя, адпачылі ад папярэдняга задання, абмер­кавалі вынікі конкурсу, парадаваліся за пераможцаў, павіншавалі іх? То прапануем памазгаваць над наступным заданнем. Як вы думаеце: што б гэта значыла?

Свае адказы (разлічваем, што яны будуць дасціпныя і вясёлыя) дасылайце на паштовы (г. Астравец, вул. Энгельса, 2А) і электронны ostrov_red@ostrovеts.by) адрасы рэдакцыі, пакідайце ў каментарыях у групах «АП» у сацыяльных сетках «Аднакласнікі» і «ВКонтакте».
Адказы прымаюцца да 18 красавіка. А таксама дасылайце свае фота­здымкі для наступных заданняў конкурсу.
Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик