Школьники Островецкого района вспоминали юных героев-антифашистов
Першы тыдзень лютага ва ўсіх школах раёна прайшоў пад знакам тыдня юнага героя-антыфашыста, які быў прысвечаны пяцідзесяцігоддзю з дня ўстанаўлення гэтага свята.Галоўным арганізатарам піянерскіх мерапрыемстваў выступіў раённы Савет грамадскага аб’яднання БРПА, а ўдзельнікамі памятных мерапрыемстваў сталі 16 піянерскіх дружын раёна.
Тэматычныя стэнды “Дзеці вайны”, «Ніхто не забыты, нішто не забыта», “Агеньчык памяці” і шэраг іншых, з якіх можна было даведацца пра гераічныя ўчынкі Марата Казея і Леаніда Голікава, Валянціна Коціка і Зіны Партновай, Ціхана Барана і Пеці Клыпа, раённыя і школьныя выставы, прэзентацыі, конкурсы выяўленчага мастацтва “Дзяцінства, апаленае вайной” і ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя памяці юных герояў-антыфашыстаў змаглі ўбачыць і наведаць школьнікі падчас гэтага тыдня.
А напрыканцы ўсіх святочных мерапрыемстваў кожны піянер адказаў на пытанне “Ці паступіў бы так, як у свой час піянеры-героі?” І кожны шчыра і праўдзіва адказаў, што сёння галоўнае для кожнага дзіцяці жыць і вучыцца так, каб быць дастойным памяці сваіх аднагодкаў, якія, не думаючы пра сябе, здзяйснялі гераічныя подзвігі.
----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
