Школьницы Островетчины с победой вернулись с научно-практической конференции, посвященной Великой Отечественной войне

Напярэдадні вялікага свята – Дня Перамогі пад эгідай Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БДПУ імя Максіма Танка, Расійскага прадстаўніцтва навукі і культуры ў Рэспубліцы Беларусь у гонар 68-ай гадавіны Перамогі ў гімназіі №174 г.Мінска адбылася VI Міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 года ў гістарычнай памяці народа”.

Ужо ў другі раз удзел у гэтай канферэнцыі прынялі і вучаніцы 9 класа Мальскага дзіцячага садка – базавай школы Дар’я Касцюк з работай “Акупацыя Гродна і Гродзенскае гета” і Вікторыя Сяргей з работай “Салдацкія лёсы”.
Па рашэнні кампетэнтнага журы навукова–даследчыя работы нашых вучаніц былі адзначаны Пахвальнымі водгукамі.
Шчыра віншуем дзяўчат з удалымі работамі!


----------------------------------------------
Г. Шлыковіч, настаўнік гісторыі
Мальскага дзіцячага садка – базавай школы.