Школьница из Подольцев покорила жюри на областной олимпиаде по немецкому языку
Яшчэ адной граматай папоўнілася скарбонка ўзнагарод астравецкіх алімпіяднікаў. Грамату на абласной алімпіядзе па нямецкай мове за вуснае выказванне атрымала школьніца з Падольцаў Кацярына Шылько.З сёмага класса Кацярына актыўна ўдзельнічае ў алімпіядах. І за гэты час яна не раз станавілася прызёрам раённых алімпіяд. А сёлета дзяўчына прайшла рэйтынгавы адбор і трапіла на абласную алімпіяду па нямецкай мове, дзе пакарыла членаў журы ўменнем выказваць свае думкі на замежнай мове, за што і была ўзнагароджана граматай.
– Я вельмі ўдзячна сваёй настаўніцы Людміле Фабіянаўне Валадзько, якая займаецца са мной з пятага класса, – расказвае Кацярына Шылько. – Яна не толькі зацікавіла мяне прадметам, але і дала глыбокія веды.
Цяпер Кацярына рыхтуецца да здачы цэнтралізаванага тэсціравання – дзяўчына марыць звязаць сваё жыццё менавіта з замежнымі мовамі.
-------------------------
Алена СВЕТЛАЯ.
