Школьница из Островецкого района победила в конкурсе творческих проектов

На працягу лютага савет маладых вучоных філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіў конкурс творчых праектаў “Мая мова, мая культура, я”, у якім маглі прыняць удзел вучні 9-11 класаў.

Кожны жадаючы мог праявіць свае творчыя здольнасці ў любой з чатырох намінацый: рэклама сваёй любімай кнігі альбо “антырэклама” нелюбімай, пераклад верша Уладзіміра Высоцкага (на выбар удзельніка) на любую мову свету, эсэ “Я нарадзіўся тут” і эсэ “Інтэрнэт-камунікацыя: праблемы рэальнай і віртуальнай асобы”.
Сярод 1500 прадстаўленых работ вучаніца 9 класа Альхоўскай сярэдняй школы Елізавета Палтаржыцкая пад кіраўніцтвам настаўніцы Рэнаты Францаўны Салавей стала пераможцай гэтага конкурсу, пераклаўшы верш Уладзіміра Высоцкага на польскую мову.
Шчыра віншуем вучаніцу і яе кіраўніка і жадаем ім далейшай плённай і творчай працы.


-----------------------------------------------------
Алена КУСОЙЦЬ, намеснік дырэктара Альхоўскай СШ.