Сегодня отмечают свой профессиональный праздник работники культуры

Паважаныя работнікі культуры і мастацтва!

Сардэчна віншуем з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры супрацоўнікаў клубаў, бібліятэк, музеяў, выкладчыкаў школ мастацтваў, усіх тых, хто рупліва працуе на ніве культуры.
Клубы і бібліятэкі, навучальныя ўстановы раёна можна назваць сапраўднымі цэнтрамі духоўнай і матэрыяльнай культуры раёна. Творчыя калектывы раёна набылі вядомасць не толькі ў раёне, вобласці, але і за межамі нашай краіны.
Выказваем глыбокую ўдзячнасць усім работнікам культуры і мастацтва, ветэранам галіны за плённую працу, за прыгажосць і духоўнасць, якія вы дорыце людзям!
Шчыра жадаем усім вам творчых поспехаў, моцнага здароўя, асабістага шчасця, душэўнай гармоніі і дабрабыту!


А.Д. КАВАЛЬКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.


Фота з сайта sunhome.ru