Сделай самодельную книгу – и получи приз!
Вы любіце чытаць кнігі? Захапляецеся творчасцю ці выяўленчым мастацтвам? Або разам з сынам ці дачкой ствараеце прыгожыя самаробныя рэчы? Тады гэты конкурс – для вас! Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама і Астравецкая раённая бібліятэка з 1 чэрвеня па 30 ліпеня 2015 года праводзяць раённы конкурс на лепшую самаробную кнігу ў межах рэспубліканскага свята Дня беларускага пісьменства-2015, якое адбудзецца ў Шчучыне 6 верасня.
Паўдзельнічаць у конкурсе можа кожны ахвочы, нават аўтарскі калектыў, незалежна ад узросту і роду дзейнасці. Прымаюцца работы, аформленыя па-беларуску. Не будуць разглядацца кнігі ў канцылярскіх папках, фотаальбомах з файламі, сшытках. Не лянуйцеся – у вас дастаткова часу, каб стварыць уласнымі рукамі арыгінальную і незвычайную кнігу!
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 10 жніўня 2015 года па наступных намінацыях: “На лепшае мастацкае афармленне ўласнага твора”; “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара”; “На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў”. Пераможцу чакаюць памятныя дыпломы і каштоўныя падарункі!
Свае матэрыялы прыносьце або дасылайце да 30 ліпеня 2015 года па адрасе: 231201, г.Астравец, вул. Набярэжная, 6, ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” (з паметкай “На конкурс”).
І не забудзьце пакінуць свае звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, месца вучобы, клас ці месца працы, месца пражывання і кантактныя тэлефоны.
Падрабязнасці правядзення конкурсу можна знайсці на сайтах аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (ikd.by) і Астравецкай раённай бібліятэкі (ost-kult.grodno.by)
