Сделаем родной край чистым и красивым!

З 25 красавіка па 25 мая бягучага года пройдзе месячнік па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадка на тэрыторыі горада і населеных пунктаў Астравецкага раёна.

На працягу месяца арганізацыі ўсіх форм уласнасці, сельскія выканаўчыя камітэты займуцца санітарнай уборкай і добраўпарадкаваннем замацаваных за імі тэрыторый. Вялікая ўвага будзе ўдзелена дваровым тэрыторыям, могілкам, палігонам цвёрдых бытавых адходаў, гаспадарчым зонам, вытворчым базам, камунальным тэрыторыям, якія замацаваныя за арганізацыямі. Без увагі не застануцца аўтамабільныя дарогі і дарожнае пакрыццё вуліц, дваровыя тэрыторыі камунальнай уласнасці і месцы адпачынку.
Кожны з нас можа далучыцца да добрай справы – зрабіць наш горад і раён чыстымі і прыгожымі!


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.