Сдать незаконное оружие!
Для чаго патрэбна зброя? Думаецца, каб абараняць і ахоўваць. І ні ў якім разе не наносіць нікому шкоды. На жаль, так думаюць не ўсе – і выкарыстоўваюць зброю ў незаконных мэтах.У апошні час у нашай краіне абвастрылася праблема браканьерства, парушэнняў пры паляванні і іншых правапарушэнняў у сферы прыродаахоўнага заканадаўства. Ужо з пачатку года ў Гродзенскай вобласці адзначаецца значны рост колькасці злачынстваў, звязаных з прымяненнем і выкарыстаннем зброі – перш за ўсё з незаконным паляваннем.
Органамі ўнутраных спраў прымаюцца ўсе неабходныя меры, накіраваныя на папярэджванне і недапушчэнне парушэнняў у сферы прыродаахоўнага заканадаўства. Аднак абстаноўка, якая складваецца, сведчыць аб тым, што неабходна яшчэ больш узмацніць ахову аб’ектаў прыроды. Нагадваем, што новыя правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ўступілі ў сілу з 26 чэрвеня 2014 года.
У Астравецкім раёне ў снежні мінулага года ўзбуджана крымінальная справа за незаконнае выкарыстанне агнястрэльнай зброі. Пры здзяйсненні такога правапарушэння арганізаванай групай, яе члены караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад чатырох да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без яе.
Паважаныя грамадзяне, памятайце, што ўсё ў вашых руках. Той, хто добраахвотна здасць незаконную зброю, ад крымінальнай адказнасці вызваляецца.
Для даведкі
У мінулым годзе ў вобласці было ўзбуджана 17 крымінальных спраў, звязаных з незаконным паляваннем: у Мастоўскім раёне – 3, Лідскім – 3, Дзятлаўскім – 3, Свіслачскім – 3, Ваўкавыскім – 2, Смаргонскім – 2 і Шчучынскі РАУС узбудзіў 1 крымінальную справу. Такія злачынствы караюцца пазбаўленнем волі да шасці гадоў.
-----------------------------------------
Г. Барадзевіч, ст. інспектар па дазваляльнай рабоце.
