Сбор ягод, грибов и лекарственных трав регулируется законодательством

Збор ягад, грыбоў і лекавых траў у нашай краіне рэгулюецца заканадаўствам краіны.

Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 27 чэрвеня 2013 года №357 сезон нарыхтоўкі брусніц на Гродзеншчыне распачнецца з 15 жніўня. Журавіны можна будзе збіраць з 10 верасня.
Не лішнім будзе нагадаць, што ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, збіраць ягады можна толькі спосабамі, якія не наносяць шкоды ягаднікам, – забараняецца прымяняць падчас збору механічныя прыстасаванні (саўкі, грабёнкі, “камбайны” і т.п.).
У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 15.26 КоАП РБ, за парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых прыстасаванняў ці спосабаў збору або закупкі ягад прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу да 20-ці базавых велічынь. Акрамя таго, за кожны незаконна сабраны кілаграм ягад парушальніку давядзецца заплаціць 1-2 базавыя велічыні за шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, і 1 базавую – за кошт незаконна сабраных ягад.


----------------------------------
С. ХАЦЯНОВІЧ,
начальнік Смаргонскай міжраённай станцыі аховы навакольнага асяроддзя.
А. ЦЭЙКА,
начальнік Астравецкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
.


Фота з сайта tebevkusno.com.