Сайт социально-педагогического центра Островецкого района стал четвёртым в области

Сайт сацыяльна-педагагічнага цэнтра Астравецкага раёна (www.ostrovecspc.jimdo.com) увайшоў у чацвёрку лепшых інтэрнэт-рэсурсаў інтэрнатных устаноў Гродзенскай вобласці.


У нашай вобласці зараз налічваецца 30 інтэрнатных устаноў, з якіх 18 – сацыяльна-педагагічныя цэнтры, і амаль усе яны маюць свае інтэрнэт-старонкі.

– Сайт нашай установы з’явіўся нядаўна, – расказвае Эдзіта Эдвардаўна Масейка, педагог-

псіхолаг дзіцячага сацыяльнага прытулку і па сумяшчальніцтву адміністратар сайта. – Пры яго стварэнні мы арыентаваліся на даступнасць інфармацыі і зручнасць яе выкарыстання як для звычайных наведвальнікаў, так і для прыёмных бацькоў. Таксама на нашым рэсурсе можна паглядзець здымкі, на якіх адлюстраваны моманты з жыцця выхаванцаў і мерапрыемстваў, якія праходзяць у прытулку.

Варта адзначыць, што сайт сацыяльна-перадагічнага цэнтра і яго аддзяленняў – адзін з дзесяці падобных інтэрнэт-рэсурсаў сацыяльна-педагагічных устаноў вобласці, дзе размешчана фотагалерэя дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, – гэтую інфармацыю можна знайсці ў рубрыцы “Знайдзі мяне, мама!”.


-------------------------

Алена ГАНУЛІЧ.