Сайт Островецкого центра творчества детей и молодёжи стал победителем

У апошні час, калі вялікая ўвага надаецца менавіта электронным сродкам інфармацыі, стала модным у кожнай установе ствараць свой сайт, на якім размяшчаецца ўся неабходная для яго наведвальнікаў інфармацыя.


Такія сайты створаны амаль ва ўсіх арганізацыях. Многія з іх працуюць даволі паспяхова, пра што ў тым ліку гаворыць і колькасць іх наведвальнікаў.
Ва ўсіх установах адукацыі створаны свае сайты. Яны актыўна працуюць і з кожным месяцам набываюць усё большую папулярнасць.
Нядаўна ў Гродне прайшоў конкурс на лепшы сайт установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Наш раён на гэтым конкурсе прадстаўляў сайт цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, распрацаваны два гады назад творчай групай цэнтра. І менавіта сайт Астравецкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі стаў пераможцам.


Дарэчы, кожны можа зайсці на сайт https://sites.google.com/site/cvrostrovets//і паглядзець, чым займаюцца педагогі і выхаванцы цэнтра.


----------------------
Алена СВЕТЛАЯ.


Фота з сайта news.21.by.