Самым популярным был конкурс буклетов

Тры раённыя конкурсы, арганізатарамі якіх выступіў аддзел адукацыі Астравецкага райвыканкама, прайшлі ў рамках рэалізацыі праекта па рабоце з сям’ёй “Мая сям’я – мой гонар”.

На першы з іх – конкурс сцэнарыяў бацькоўскіх сходаў – адгукнуліся толькі 13 устаноў адукацыі. Сямейныя каштоўнасці, прафілактыка супрацьпраўных адносінаў, выхаванне здаровага ладу жыцця, стылі сямейнага выхавання і шэраг іншых тэм уздымаюць педагогі падчас сустрэч з бацькамі. Лепшыя распрацоўкі атрымаліся ў намеснікаў дырэктараў Гервяцкай школы В.В. Трышынай, АльхоўскайА.І. Кусойць, ВарнянскайЛ.М. Апановіч і Трокеніцкай Л.М. Сасноўскай.
Конкурс буклетаў “У дапамогу бацькам” быў больш папулярным. Трыццаць буклетаў рознага зместу падрыхтавалі педагогі з 17 устаноў адукацыі. Пераможцамі былі прызнаны буклеты, распрацаваныя педагогамі гімназіі №1, Гудагайскай СШ, СШ №1, Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання, Гервяцкай і Альхоўскай школ.
А вось удзельнікамі яшчэ аднаго конкурсу пад назвай “Сям’я: фотастужка часу” стала 21 сям’я. Тут былі прадстаўлены фотаздымкі розных гадоў і фотакалажы – і вызначыць самы лепшы фотаздымак у раённага журы не атрымалася. Таму ўсе ўдзельнікі гэтага конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі.


Фота з сайта kolatelegraf.ru.