Сабраць дзяцей у школу сям'і з Гудзянікаў дапамаглі банкаўскія работнікі
Супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг “Беларусбанка” дапамаглі жыхарцы Гудзянікаў сабраць дзяцей у школу.
Марына Тумко адна выхоўвае семярых дзяцей.
– Мы пацікавілся ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якім сем’ям патрэбна дапамога, – расказвае дырэктар ЦБП №417 Ірына Дамброўская. – Потым патэлефанавалі Марыне Браніславаўне, пацікавіліся, што дзецям неабходна да школы.
Спіс закупленых канцтавараў быў дапоўнены ручкамі і блакнотамі з лагатыпам банка – стыльнымі рэчамі, якія спатрэбяцца дзецям любога ўзросту, і салодкім падарункам.

Фота з архіва ЦБП №417.
