Сабака знайшоў гаспадара!
– Як толькі выйшла газета, пасыпаліся званкі, – расказала Ірэна Станіславаўна, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю праз некалькі дзён. – Усе хацелі ўзяць сабаку, але многіх спыняла тое, што гэта – «дзяўчынка».
А вось Ганну Шукель, жыхарку вёскі Кністушкі, гэта не спыніла.
– З першых хвілін было бачна, што яны палюбілі адно аднаго! – расказвае Ірэна Станіславаўна. – Я такая радая, што мой часовы гадаванец знайшоў гаспадыню і дом, а Ганна Браніславаўна, я ўпэўнена, – вернага сябра.
А мы, калектыў рэдакцыі, радуемся, што сярод нашых чытачоў нямала людзей з добрым сэрцам.
