Са святам, дарагія жанчыны!
Незалежна ад надвор’я вясна кожны год прыходзіць да нас са святам 8 Сакавіка. У гэты дзень расцвітаюць кветкі і жанчыны, а мужчыны становяцца высакароднымі, галантнымі, клапатлівымі.Віншую лепшую палавіну Астравеччыны з гэтым цудоўным святам. Няхай у вашых дамах і вашых сэрцах пануюць гармонія, мір і спакой, здаровымі будуць вашы блізкія і вы самі, а вясна спраўдзіць лепшыя спадзяванні.
Радасці, шчасця, добрага настрою ў гэты дзень – і ва ўсе астатнія дні года!
Віктар СВІЛА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
