Са светлым хрысціянскім святам Уваскрэсення Хрыстова!
Паважаныя вернікі рымска-каталіцкай канфесіі!
Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым хрысціянскім святам Уваскрэсення Хрыстова!

Многія стагоддзі Вялікдзень аб’ядноўвае людзей, дапамагае жыць у згодзе, сумленна і плённа працаваць, нараджае ў нашых сэрцах веру, надзею і любоў, пабуджае задумацца аб высокім прызначэнні чалавека. У такія імгненні мы асабліва востра адчуваем неабходнасць яднання, узаемнай падтрымкі, захавання духоўных каштоўнасцей, імкненне адрадзіць і прымножыць багатыя традыцыі нашага народа.
Жадаем вам, дарагія землякі, каб дні святкавання Вялікадня прынеслі мір і згоду ў вашы сем’і, адарылі вас вясеннім цяплом і радасцю стасункаў, натхнілі на добрыя справы. Няхай вялікае свята Уваскрэсення Хрыстова прынясе ў вашы дамы дабрабыт, паразуменне і вясновы настрой, надасць сілы для новай працы. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабра!
І. Я. Шалудзін,
старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта
І. Э. Тальчук,
старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў