С победой вернулись воспитанники Островецкого центра творчества детей и молодежи с областного конкурса флористов
З дзвюма дыпломамі трэцяй ступені вярнуліся выхаванцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з абласнога конкурсу фларыстаў-аранжыроўшчыкаў «Кветкі. Прыгажосць. Творчасць».Прадэманстраваць сваё творчае ўменне ствараць прыгожае прыехалі 36 удзельнікаў. Дзве канкурсанткі з Астраўца ўдзельнічалі ў дзвюх намінацыях. У першай, якая называлася «Гульня колеру», трэба было на працягу гадзіны стварыць арыгінальную кампазіцыю ў адпаведнасці з усімі фларыстычнымі законамі колеру. Астраўчанка Кацярына Дыско, якая займаецца ў гуртку ЦТДіМ «Ачумелыя ручкі»
пад кіраўніцтвам В.В. Віннічак, заняла ў выніку трэцяе месца.
Больш складана прыйшлося канкурсанткам у намінацыі «Сюрпрыз». Тут трэба было за гадзіну з матэрыялу арганізатараў стварыць інтэр’ерную кампазіцыю. Аднак удзельніцы задання не спалохаліся, а адразу ўзяліся за работу. І ў выніку Марыя Зімніцкая з гуртка «Фантазія», выхаванка А.М. Букель (дарэчы, дзесяцігадовая Марыя – самая малодшая сярод удзельніц), таксама атрымала дыплом трэцяй ступені.
Марына МАЦКЕВІЧ.
Фото с сайта prost-tatyana.livejourn
