С любовью к маме

001

Сапраўднае свята падарылі матулям, якія працуюць у розных арганізацыях і на прадпрыемствах Астравеччыны, і тым жанчынам, якія 14 кастрычніка  праходзілі праз гарадскі парк, выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

004Здаецца, звычайнае слова – МАМА, але колькі ў ім любові, цеплыні і клопату. Гэта тыя людзі, для якім мы з’яўляемся самымі лепшымі. Яны разумеюць нават тады, калі ўвесь свет паўстае супраць нас. Яны беражліва захоўваюць тое, што нам здаецца няважным: нашы дзіцячыя малюнкі і кніжкі, любімыя цацкі... Нашы мамы – самыя лепшыя.


003Выхаванцы цэнтра творчасці вырашылі ў гэты дзень павіншаваць не толькі сваіх дарагіх і любімых матуль, але і ўсіх жанчын. Напярэдадні яны падрыхтавалі рамонкі-віншаванкі, на пялёстках якіх былі напісаны віншаванні мамам, а 14 кастрычніка гэтыя незвычайныя кветкі валанцёры дарылі жанчынам з пажаданнямі сонечнага цяпла і любові дзяцей.


002У гэты ж дзень у гарадскім парку працавала фотастудыя “Вясёлы кадр”, дзе кожны жадаючы мог зрабіць фота-віншаванне для сваёй матулі.


Усяго за некалькі гадзін валанцёры Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі падарылі радасны настрой жанчынам нашага райцэнтра і яшчэ раз нагадалі ўсім пра самага дарагога чалавека ў жыцці кожнага  – нашых маці!


--------------------------------------------------------------


Аліна БАНІЦЭВІЧ, навучэнка Астравецкага цэнтра творчасці.