С любовью к мамам Островетчины

Шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў атрымалі жанчыны Астравеччыны не толькі ў Дзень маці, але і напярэдадні свята.


Менавіта такі сюрпрыз для іх падрыхтавалі валанцёры дабрачыннага атрада БРСМ “Ветразь” Гудагайскай сярэдняй школы, да якіх далучыліся і іх малодшыя таварышы – члены БРПА. Разам з педагогам-арганізатарам М.Г. Шаблоўскай яны правялі акцыю “Падзяліся сэрцайкам”. Рабяты прайшліся па вуліцах Гудагая, віншавалі жанчын з Днём маці і прышпільвалі ім на адзенне невялікія прыгожыя сэрцайкі – сімвал неабдымнай матулінай пяшчоты, ласкі і любові.
А валанцёры атрада “Анёлы” з Міхалішкаўскай СШ наведаліся ў аддзяленне сястрынскага догляду Міхалішкаўскай бальніцы. Ды таксама не з пустымі рукамі, а з прыгожымі паштоўкамі і святочным канцэртам. І такім чынам, не толькі падарылі гледачам увагу і радасць, але і сагрэлі не адно адзінокае сэрца.


--------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.


Фота з сайта dwalls.ru