С какого возраста можно перевозить детей на велосипеде?
У рэдакцыю газеты звярнулася жанчына з пытаннем: з якога ўзросту можна перавозіць дзяцей на веласіпедзе? Таксама жыхарку Астраўца цікавіла: ці праўда, што дзяцей на веласіпедзе можна перавозіць толькі да сямігадовага ўзросту? За каментарыем мы звярнуліся да начальніка Дзяржаўнай аўтаінспекцыі Астравецкага раёна Уладзіміра Іванавіча Александровіча.– Згодна з пунктам 153.5 Правілаў дарожнага руху, дзяцей да сямігадовага ўзросту можна перавозіць на веласіпедзе або мапедзе толькі пры наяўнасці спецыяльна абсталяванага месца і надзейна замацаваных падножак, – гаворыць Уладзімір Іванавіч. – У астатніх выпадках веласіпедысту і вадзіцелю мапеда забараняецца перавозіць пасажыраў.
Дзецям да чатырнаццаці гадоў без суправаджэння дарослага нельга ездзіць на веласіпедзе, акрамя пешаходных і жылых зон, тратуараў, веласіпедных і пешаходныхдарожак.
Хочацца, каб бацькі больш пільна сачылі за дзецьмі, асабліва ў летне-асенні перыяд. Правілы дарожнага руху – гэта не прыхамаць інспектараў ДАІ, а залог захавання жыцця і здароўя вашых блізкіх.
--------------------------------------------
Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ.
