С 9 августа паспорта в Беларуси будут выдавать с 14-летнего возраста сроком на 10 лет

З 9 жніўня гэтага года ўступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.04.2012 №197, які ўнясе дапаўленні і змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі. У адпаведнасці з ім з’явяцца некаторыя змяненні і ў дзеянні пашпарта.


Напрыклад, зараз кожны грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, павінен будзе мець пашпарт. Раней яго атрымлівалі ў 16 гадоў.
Адначасова мяняецца і тэрмін дзеяння гэтага дакумента: пасля 9 жніўня яго будуць выдаваць на 10 гадоў.
Аднак хвалявацца не трэба – выдадзеныя раней пашпарты абменьваць зусім не абавязкова, яны будуць дзейнічаць да заканчэння ўказанага тэрміну. Аднак, калі вы захочаце з’ездзіць у Еўропу, то павінны ведаць, што вашаму пашпарту не павінна быць больш за 10 гадоў, у ім павінна быць не менш дзвюх чыстых старонак, прызначаных для віз, а тэрмін дзеяння дакумента павінен перавышаць дату папярэдняга выезду з тэрыторыі дзяржавы – члена Еўрасаюза не менш, чым на тры месяцы. Гэта патрабаванні Візавага кодэкса Еўрапейскага саюза.
Грамадзянін, якія выязджае за межы Беларусі, павінен мець пашпарт незалежна ад узросту. Дзецям пашпарт выдаецца тэрмінам на 5 гадоў. Але, калі дзіцяці споўнілася 13 гадоў, па новых правілах яго пашпарт будзе дзейнічаць 10 гадоў і мяняць яго ў 14 гадоў не трэба.
Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 64-, 99-гадовага ўзросту, пашпарты будуць выдавацца адпаведна да дасягнення 100 і 125 гадоў.


Наталля АНІМУЦКАЯ, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС.