С 23 по 27 марта на территории Островецкого района будут проводиться специальные мероприятия "Арсенал"
Нягледзячы на ўсе прафілактычныя меры, што прымаюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў, розная зброя выкарыстоўваецца ў супрацьпраўных мэтах – для незаконнага палявання і здзяйснення іншых правапарушэнняў. Нярэдка яна становіцца прыладай для вырашэння спрэчак, скандалаў, сямейна-бытавых канфліктаў… І часам прыводзіць да сумных вынікаў.У сувязі з гэтым у мэтах процідзеяння незаконнага абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і паляпшэння крымінагеннай абстаноўкі з 23 па 27 сакавіка праводзяцца аператыўна-прафілактычныя спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Арсенал”.
Пазіцыя насельніцтва па пытаннях здачы незаконнай зброі па-ранейшаму застаецца малаактыўнай. Штогод у аддзел унутраных спраў звяртаецца нязначная частка грамадзян, якія свядома хочуць здаць зброю. Астатнія ж пакідаюць яе дома “на ўсялякі выпадак”. Аднак не трэба забываць, што заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў. А вось з грамадзян, якія добрасумленна і добраахвотна прынясуць і здадуць зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, усялякая адказнасць здымаецца.
Не трэба баяцца звяртацца ў міліцыю па пытаннях здачы незарэгістраванай зброі. Гэтым вы толькі пасадзейнічаеце праваахоўным органам і прымеце ўдзел у аздараўленні і паляпшэнні крымінагеннай абстаноўкі, бо здадзеная зброя нікому не нашкодзіць.
Грамадзяне, якія маюць любога віду незарэгістраваную зброю, боепрыпасы ці валодаюць інфармацыяй аб яе незаконным захоўванні, могуць звяртацца ў міліцыю па тэлефонах: 20-3-19, 20-8-99, 102. Гэтым вы папярэдзіце злачынства, а магчыма, і захаваеце каму-небудзь жыццё.
Г. БАРАДЗЕВІЧ, старшы інспектар па дазваляльнай рабоце.
