С 1 апреля по 30 мая вводятся жесткие ограничения в рыболовстве
1
Для большасці насельнікаў нашых рэк і азёраў вясна – час нерасту. Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў Гродзенскай вобласці з 1 красавіка па 30 мая ўводзяцца жорсткія абмежаванні ў рыбалоўстве. Да 15 красавіка забараняецца лоўля шчупака, а з 15 красавіка па 30 мая нельга лавіць судака.
Аматарскае рыбалоўства дазваляецца толькі ў светлы час сутак з берага без заходу ў ваду адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, якія маюць штучную прыманку з адзінарным, падвоеным або патроеным кручком. А вось з “воблера” другі трайнік давядзецца зняць.
Лоўля рыбы дазваляецца толькі з берага ці з любых збудаванняў, размешчаных на ім або якія з’яўляюцца яго прадаўжэннем (масты, прычалы, кладкі). Востравы, канструкцыі ў вадзе, над ёй на ўдаленні ад берагу – месцы, дзе рыбачыць у гэты перыяд строга забараняецца. Варта памятаць, што ў перыяд нерасту трэба забыць пра выкарыстанне на рыбалоўстве маламерных судоў, у тым ліку надзіманых лодак.
Штраф за незаконную рыбную лоўлю і выкарыстанне забароненых прыстасаванняў складае ад 20 да 50 базавых велічынь. Калі рыба здабыта з парушэннямі ўстаноўленых абмежаванняў, давядзецца яшчэ кампенсаваць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду згодна з устаноўленымі таксамі. Яны вылічваюцца ў трайным памеры па кожным відзе знішчанай або вылаўленай рыбы, а сума вызначаецца ў залежнасці ад колькасці і віду рыбы. Калі памер нанесенай шкоды складае больш за 100 базавых велічынь, то парушальніка чакае крымінальная адказнасць.
Аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства паведамляйце па “Тэлефону даверу” (801592) 3-26-74.
-----------------------------------------------------------------
Сяргей ГАРБАЦЕНКА, начальнік Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
