Рыболовы должны знать

З 26 чэрвеня ўступае ў сілу новая рэдакцыя Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, прадугледжаная Указам Прэзідэнта ад 12/05/2013 г. № 551. У сувязі з гэтым варта спыніцца на асноўных момантах, якія тычацца дзейнасці рыбаловаў-аматараў.

Па-першае, змяншаецца да 5 штук колькасць кручкоў, якія дазваляецца выкарыстоўваць пры ажыццяўленні аматарскага рыбалоўства аднаму рыбалову, за выключэннем тых рыбаловаў, што з'яўляюцца членамі РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», якім, акрамя выкарыстання 10 кручкоў, дазволена займацца яшчэ і падводным паляваннем у светлы час сутак, а таксама лоўляй рыбы «на дарожку» з суднаў з рухавікамі. Ажыццяўляць гэтыя віды рыбнай лоўлі будзе дазволена бясплатна на ўсіх вадаёмах, акрамя перададзеных у арэнду і на тых, дзе гэта забаронена рашэннямі мясцовых выканаўчых органаў.
Уведзена новая норма, якая абавязвае рыбаловаў падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў: не пакідаць на іх берагах, а таксама на лёдзе смецце і іншыя адходы, не дапускаць засмечвання і забруджвання рыбалоўных угоддзяў іншым чынам, не дапускаць пашкоджанняў указальнікаў, шчытоў, аншлагаў, устаноўленых паблізу рыбалоўных угоддзяў, у водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах, выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Тэрміны так званага вясновага нерасту таксама зменены і дыферэнцыраваны па абласцях: лоўля рыбы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях забараняецца з 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях – з 1 красавіка па 30 мая, Віцебскай вобласці – 10 красавіка па з 8 чэрвеня, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаловам адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным або падвойным ці трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) або з лёду ці са штучных збудаванняў .
Зменены тэрміны забароны на лоўлю шчупака звычайнага – з 1 сакавіка па 15 красавіка, у Віцебскай вобласці з 9 сакавіка па 25 красавіка; сома звычайнага – з 31 мая па 1 ліпеня, з 1 лістапада па 31 сакавіка, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях – 19 мая па 20 чэрвеня, з 1 лістапада па 31 сакавіка.
Уведзена забарона на лоўлю судака – з 15 красавіка па 30 траўня.
Забаронена таксама выкарыстанне кружкоў, жэрліц, ставак, калабашкаў і іншых аналагічных сістэм і абсталявання ў начны час сутак, а таксама без ўказання на іх прозвішча і ініцыялаў рыбалова, які ажыццяўляе лоўлю рыбы; ажыццяўляць аматарскае рыбалоўства на адлегласці бліжэй за 50 метраў ад абазначаных прамысловых прылад лоўлі.
Зменена прамысловая мера шчупака і сазана (карпа). Так, прамысловая мера для шчупака павялічылася да 40 см (была 35 см), а для сазана (карпа) паменшылася і стала роўнай 20 см.
Значна павялічыліся таксы пры незаконнай здабычы рыбы (у сярэднім у 3 разы).
Па ўсіх пытаннях, якія тычацца правіл рыбалоўства, а таксама аб фактах парушэння прыродаахоўнага заканадаўства можна тэлефанаваць на тэлефон кругласутачнага «Тэлефона даверу» Смаргонскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету: 3-26-74.


---------------------------------------
С. Гарбаценк а, начальнік Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.