РУП ЖКХ отвечает на вопросы жителей Островца

У матэрыяле “Меня не касается… А кого?” пад рубрыкай “Среда размышления” (“АП”, №89, 13 лістапада 2013 года) Вольга Хацяновіч уздымала праблему вулічнага асвятлення і рамонту дарожнага пакрыцця на перасячэнні вуліцы Маркава з вуліцай Янкі Купалы ў Астраўцы. Жанчына таксама падымала праблему бадзялых сабак, якія “гуляюць “ па вуліцах горада. І задавалася пытаннем: чаму ўсе гэта не турбуе дарожнікаў і камунальшчыкаў?

Матэрыял быў адасланы на рэагаванне ў Астравецкае РУП ЖКГ. І ў першыя дні новага года мы атрымалі адказ. Наколькі ён парадуе Вольгу Хацяновіч і жыхароў названых вуліц, не ведаем.

Дырэктар РУП ЖКГ Аляксандр Браніслававіч Стурліс паведаміў, што спецыялісты прадпрыемства правялі работы па аднаўленні вулічнага асвятлення. Работа была праведзена і па адлову бадзялых сабак – як паведамляецца ў пісьме, гэта было зроблена 10 снежня мінулага года. Аляксандр Браніслававіч таксама паведаміў, што былі выкананы работы па грэйдзіраванні вуліцы. А вось з асфальтаваннем дарогі пакуль што давядзецца пачакаць – у бягучым годзе яно не прадугледжана.