Российская группа DABRO подарила островчанам много позитива и добра
Яе выступленне чакалі не толькі гараджане, многія на гэты канцэрт прыехалі з іншых раёнаў – і не пашкадавалі.
— Вельмі люблю песні гэтай групы. Калі ўпершыню пачуў радкі “Звук поставим на всю – и соседи не спят….”, адразу зразумеў, што песня з добрым сэнсам, зразумелая ўсім пакаленням – з расповедаў бацькоў ведаю, што ў маладосці яны таксама любілі на ўсю моц уключыць магнітафон і патусіць, — разважае Арцём са Смаргоні.
“Юность”, “На часах ноль-ноль” і іншыя хіты групы спявалі і дзеці, і дарослыя.

Тэкст Алена ЯРАШЭВІЧ. Фота Дзмітрыя САКАЛОЎСКАГА
