Россияне предпочитают охотиться на белорусских просторах
Паляўнічыя туры працягваюць карыстацца папулярнасцю ў аматараў беларускага “сафары”.Так, паляўнічая гаспадарка Астравецкага лясгаса толькі за апошні тур прынесла ўстанове 6,5 тысяч еўра.
Сямёра паляўнічых з Пермі (Рэспубліка Комі) на астравецкіх прасторах “упалявалі” 7 казуль. Акрамя таго, расіяне задаволілі яшчэ і свой спартыўны інтарэс: яны пабывалі ў сталіцы на Чэмпіянаце свету па хакеі.
Па словах кіраўніка расійскай паляўнічай групы, яны і ў далейшым збіраюцца аддаваць перавагу паляванню на беларускіх прасторах.
---------------------------
Алена ГАНУЛІЧ.
