Рэспубліканскія рэферэндумы: як гэта было на Астравеччыне

За час незалежнасці нашай краіны рэферэндумы праходзілі 3 разы – у 1995, 1996 і 2004 гадах. На іх падымаліся пытанні развіцця грамадства і краіны. Дарэчы, кожны шырока асвятляўся друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі і тэлебачаннем. Матэрыялы, прысвечаныя важнейшым падзеям у жыцці краіны, выходзілі і ў «Астравецкай праўдзе». Пагартаем яе старонкі і ўспомнім, як гэта было.

2.jpg

Першы за гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь рэферэндум прайшоў 14 мая 1995 года.

У нумары «Астравецкай праў­ды» за 13 мая 1995 года на­дру­кавана інфармацыя пад загалоўкам «Галасуйце за буду­чыню», у якой нагадваецца, што 14 мая адбудуцца выбары ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Бе­ларусь і рэспубліканскі рэ­ферэндум, ініцыіраваны Прэзі­дэнтам Рэспублікі Беларусь Аляк­сандрам Лукашэнкам.

У той год на ўсенароднае галасаванне было вынесена 4 пытанні: 

1. Ці згодны вы з наданнем рус­кай мове роўнага статусу з беларускай? 
2. Ці падтрымліваеце вы пра­па­нову аб устанаўленні новых дзяр­­жаўнага Сцяга і Дзяр­жаў­на­га герба Рэспублікі Беларусь? 
3. Ці падтрымліваеце вы дзеян­ні Прэзідэнта, накірава­ныя на эка­намічную інтэграцыю з Расій­скай Федэрацыяй? 
4. Ці згодны вы з унясеннем змя­­ненняў у Канстытуцыю Рэс­пуб­­лікі Беларусь, якія праду­гле­­­джваюць магчымасць да­­тэр­­міновага спынення паў­на­моцт­­ваў Вярхоўнага Савета Прэ­­­зідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадку сістэматычнага ці гру­бага парушэння Кансты­­ту­­цыі?

Дарэчы, ужо ў наступным нумары газеты былі апублікаваны вынікі рэферэндуму на Астравеччыне. Так, паведамлялася, што ўдзел у ім прынялі 15 466 астраўчан, што склала 69,3% ад агульнай колькасці жыхароў раёна, унесеных у спісы. За наданне рускай мове роўнага статусу з беларускай выказалася 73,5% жыхароў раёна, за новыя дзяржаўныя сімвалы прагаласавала 67,9% выбаршчыкаў, за інтэграцыю з Расіяй – 74,5%, за наданне Прэзідэнту права пры пэўных абставінах распускаць парламент – 72,7%.

Такім чынам, выбаршчыкі Аст­равеччыны, як і ўсёй Бела­ру­сі, пераканаўчай колькасцю гала­соў падтрымалі Прэзідэнта.

Другі

На рэферэндум 24 лістапада 1996 года было вынесена значна больш пытанняў. 

Прычым сярод іх былі іні­цыі­раваныя Прэзідэнтам краі­ны: аб перанясенні Дня Неза­лежнасці на 3 ліпеня; аб прыняцці Кан­с­ты­ту­цыі Рэс­публікі Беларусь 1994 года са змя­неннямі і да­паў­­неннямі, пра­панаванымі Прэ­­­зідэнтам; аб выступленні за сва­бодную, без абме­жаванняў куп­лю і продаж зямлі; аб адмене пакарання смерцю ў Рэс­пуб­­ліцы Беларусь. А таксама іні­цыі­раваныя дэпу­­татамі Вяр­хоў­­нага Савета Рэспублікі Беларусь аб пры­няц­­ці Кансты­ту­цыі 1994 года са змяненнямі і да­паў­нен­нямі, прапанаванымі дэпу­та­та­мі фракцыі камуністаў і агра­рыямі; аб выбарах кіраў­ні­коў мясцовых органаў вы­ка­­­­наўчай улады жыхарамі ад­па­­­­веднай адміністрацый­на-тэ­ры­­­­та­­­рыяльнай адзінкі; аб фі­нан­са­­­­­ван­ні ўсіх галін улады галос­на і толькі з дзяржаўнага бюджэту.

Дарэчы, у той год галасаванне на рэферэндуме пачалося 9 лістапада і да асноўнага дня – 24 лістапада – многія выбаршчыкі паспелі выказаць сваю пазіцыю.

«Аднак і непасрэдна ў дзень рэферэндуму актыўнасць выбар­шчыкаў была высокай. Пасля таго як большасць з іх, даўшы адказы на прапанаваныя пытанні, спакойна адпачывала, позна ўвечары і ўсю ноч напружана працавалі ўчастковыя і выбарчыя камісіі, ажыццяўляючы дастаткова складаны падлік галасоў. У панядзелак раніцай сталі вядомы вынікі рэферэндуму ў нашым раёне», – паведамляла «Астравецкая праўда».

У той год у спісы выбаршчыкаў, якія мелі права прыняць удзел у галасаванні, было ўнесена 21 622 жыхары раёна. Бюлетэні атрымала 19 722 выбаршчыкі, альбо 91% ад унесеных у спісы.

Што тычыцца адказаў на прапанаваныя пытанні, то «аб пераносе Дня Незалежнасці на 3 ліпеня станоўча выказаліся 91% астраўчан, за прыняцце Канстытуцыі РБ 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам краіны, выказаўся 81% вы­бар­шчыкаў Астравецкага раё­на. На трэцяе пытанне аб куплі-продажы зямлі станоўча выказаліся 16% выбаршчыкаў. За адмену смяротнай кары – 20%».

Па пытаннях, вынесеных Вярхоўным Саветам, галасы размеркаваліся наступным чынам: за Канстытуцыю – 5%, за тое, каб кіраўнікі мясцовых органаў выканаўчай улады выбіраліся непасрэдна жыхарамі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, выказалася 25% вы­бар­шчыкаў, згадзілася з тым, каб фінансаванне ўсіх галін улады ажыццяўлялася галос­на і толькі з дзяр­жаўнага бюджэту, 28% выбаршчыкаў.

1.jpgТрэці рэферэндум прай­шоў у краіне 17 кастрычніка 2004 года.

Тады астраўчанам ра­зам з усімі беларусамі неабходна было вызначыцца з пытаннем: ці дазваляеце вы першаму Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку ўдзельнічаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзідэнта і ці прымаеце першую частку артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: «Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні»?
У той год на пастаўленнае пытанне «77% выбаршчыкаў краіны сказала адназначнае «так». Гэта пры тым, што актыўнасць на выбарах была вельмі высокая: у цэлым па краіне ўдзел у іх прыняло па папярэдніх дадзеных каля 90% унесеных у спісы», – гаварылася ў паведамленні на першай старонцы «Астравецкай праўды».

Што датычыцца Астравеччыны, то ў «спісы для тайнага галасавання былі ўнесены прозвішчы 19 451 выбаршчыка, удзел у галасаванні прыняло 18 092 чалавекі. Па дадзеных, якія прадставілі рэдакцыі ў раённай камісіі па правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму, 17 220 чалавек – 88,5% ад унесеных у спісы – на пытанне ў бюлетэні для тайнага галасавання, адказалі «так».

Чацвёрты на падыходзе

Сёння ў краіне актыўна вядзецца работа па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. 

Тэма абнаўлення галоўнага дакумента краіны была агучана падчас правядзення Усебеларускага народнага сходу, была створана Канстытуцыйная камісія, праходзілі дыялогавыя пляцоўкі – кожны меў права выказаць свае думкі па ўнясенні змяненняў у галоўны дакумент. На пастаянным кантролі гэтую тэму трымаў і Прэзідэнт краіны.

У бліжэйшы час адбудзецца грамадскае абмеркаванне праекта галоўнага дакумента, пасля чаго канчатковы варыянт Канстытуцыі будзе вынесены на рэферэндум – па папярэдніх звестках ён пройдзе ў лютым 2022 года.
Асабістае

Правядзенне першага рэферэндуму я помню выдатна. На той час ужо была студэнткай, але 18 гадоў мне спаўнялася толькі летам – і я, і многія з маіх аднакурснікаў з зайздрасцю глядзелі на старшакурснікаў, якія ўжо маглі аддаваць свае галасы за змены да лепшага.

А на наступны, які праходзіў у 1996 годзе, ужо запрасілі і мяне. Памятаю, як напярэдадні мы з аднакурснікамі і ўніверсітэцкімі выкладчыкамі абмяркоўвалі ўздымаемыя ў бюлетэнях пытанні і выказвалі свае меркаванні.

Участак для галасавання размяшчаўся ў суседнім інтэрнаце. Нягледзячы на гэта, мы ніяк не маглі вызначыцца, калі ж нам лепш гэта зрабіць, – галасаванне тады праходзіла на працягу двух тыдняў. Мы час ад часу заглядвалі ў залу – цікава было, як там усё абсталявана. А потым з заміраннем сэрца я ставіла «галачкі» насупраць пытанняў – гэта было вельмі адказна, з горда ўзнятай галавой ішла да урны і апускала бюлетэнь – цяпер і ад мяне таксама залежала будучыня роднай краіны!

На трэці рэферэндум я прыйшла ўжо з сям’ёй. Зрабілі з мужам свой выбар, а апусціць бюлетэні ў урну даверылі сыну. Трэба было бачыць, з якім задавальненнем ён гэта рабіў!

У наступным годзе на выбарчы ўчастак я зноў прыйду з сям’ёй. На гэты раз права голаса мае ўжо і мой дарослы сын. І веру, што кожны з нас зробіць правільны выбар – дзеля будучыні нашай краіны і ўсіх беларусаў!

3.jpg

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: