Рэспубліканская акцыя “Адновім лясы разам!” пройдзе 21 кастрычніка


Традыцыйная рэспубліканская акцыя “Адновім лясы разам!” сёлета змяніла фармат: па ўсёй краіне яна пройдзе ў адзін дзень – 21 кастрычніка. Лесаводы запрашаюць кожнага ахвочага паўдзельнічаць у добрай справе.

Мінлясгас прысвяціў акцыю Году міру і стварэння. У гэты дзень кожны зможа пасадзіць сваё дрэва. Астравецкая лесагаспадарчая ўстанова паклапоціцца пра пасадачны матэрыял, прылады працы і ншае.

Як расказаў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце доследнага лясгаса Віталь Шарэйка, валанцёры будуць дапамагаць аднаўляць бураломна-ветравальныя ўчасткі і прыбіраць смецце ў лясах.

Пра сваё жаданне паўдзельнічаць у акцыі паведаміце ў лясгас ці лясніцтва па месцы жыхарства.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич