Рэферэндум: развагі назіральніка

За сталом назіральніка сяджу не першы раз. Быць сярод тых, хто адказны за правядзенне ў раёне выбараў, ці то прэзідэнцкіх, ці то дэпутацкіх, стала для мяне амаль што традыцыяй. Гэта як галасаваць: разумеючы, што твой голас важны і можа стаць тым, які паўплывае на агульны вынік, ты не можаш не пайсці і не паставіць “птушачку” насупраць пункта, з якім ты згодзен.

Роля назіральніка нікчэмная, скажаце вы. Я не пагаджуся. Гэта не прыйсці і “аддзяжурыць”. Усё падмячаць, не дапускаць парушэнняў, аналізаваць работу камісіі, не ўпусціць ні адной дробязі – каб з гэтым спраўляцца, трэба падрыхтавацца. Таму кожны, хто садзіцца за стол назіральніка, папярэдне вывучае выбарчы кодэкс, штудзіруе даведнікі і метадычкі па рэферэндуму, ведае свае правы і абавязкі.


І кожны раз назіральнікі хвалююцца, думаецца, не менш за членаў камісіі, таму што не бывае аднолькавых выбараў. Так, ужо на этапе датэрміновага галасавання на рэферэндуме адзначыла не толькі актыўнасць людзей, якія з першага дня, калі з’явілася магчымасць выказаць сваю пазіцыю, пачалі прыходзіць на ўчасткі, але і іх настрой. З усмешкай і пажаданнямі добрага дня членам камісіі, подпісам пацвярджалі атрыманне бюлетэня і, зрабіўшы выбар, апускалі яго ў скрыню.

І ўжо сёння, да асноўнага дня галасавання, я бачу, як зладжана працуе сістэма па правядзенні рэферэндуму і наколькі важна нашым людзям выказаць свае адносіны да таго, што адбываецца ў краіне.

…Мы галасуем, таму што разумеем, што гэта неабходна і якім павінен быць наш агульны шлях у будучыню. Я гэта заўважыла, я гэта ўбачыла, бо я – назіральнік.

#референдум #конституция


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: