Рэдакцыя газеты далучылася да дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”
Штогод супрацоўнікі газеты далучаюцца да дабрачынных акцый “Нашы дзеці” і “Прафсаюзы – дзецям”. Сваім невялікім калектывам стараемся павіншваць са святам канкрэтнае дзіця.
Сёлета рэдакцыйныя снягурачкі – галоўны рэдактар Алена Ярашэвіч і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Алена Гануліч – ад калектыву газеты ўручылі выхаванцу цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Арцёму Врублеўскаму салодкія падарункі, фірменны каляндар на 2025 год, а яго маме – грашовую дапамогу на набыццё мэблі.
Іна ІГАРАВА, фота аўтара.