Рэдакцыйная скарбонка "Астравецкай праўды" папоўнілася новымі ўзнагародамі
Гэты год для калектыву “Астравецкай праўды” быў багаты на перамогі ў творчых конкурсах і на калектыўныя і асабістыя ўзнагароды”. Па традыцыі большасць з іх уручаецца ў маі, падчас святкавання Дня друку. Але і напрыканцы года рэдакцыйная скарбонка папоўнілася некалькімі высокімі адзнакамі працы журналістаў “Астравецкай праўды”.
На пленуме Беларускага саюза журналістаў, які праходзіў у Мінску напрыканцы лістапада, пасведчанне аб прысуджэнні ганаровага звання “Заслужаны журналіст” за асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі было ўручана рэдактару нашай газеты Ніне Аляксееўне Рыбік.
А ветэран журналістыкі Таіса Сямёнаўна Сямёнава, якая шмат гадоў аддала працы ў нашай газеце і зараз, хоць і знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але не парывае сувязей з рэдакцыяй і з’яўляецца нашым актыўным аўтарам, за шматгадовую плённую працу была адзначана Ганаровай граматай Беларускага саюза журналістаў.