Редакция объявляет фотоконкурс "Как я провел лето"

На сайце нашай газеты www.ostrovets.by, якому вырашыла даць назву традыцыйнага вераснёўскага школьнага сачынення – “ЯК Я ПРАВЁЎ ЛЕТА”


Дасылайце на электронную ці звычайную пошту “Астравецкай праўды” самыя цікавыя фотаздымкі, зробленыя гэтым летам, абавязкова з допісам – дзе і калі было зроблена фота. Можна і больш падрабязна расказаць пра свой летні адпачынак ці працу – гэта вітаецца. Як заўсёды, двух пераможцаў конкурсу – па выніках галасавання на сайце газеты і па версіі рэдакцыі – чакаюць дыпломы пераможцаў і прэміі.
Удзельнічайце ў рэдакцыйным конкурсе – і хай такое кароткае лета працягваецца, няхай сабе толькі на сайце нашай газеты і яе старонках.
А яшчэ – у вашых сэрцах!
Як ні сумна гэта канстатаваць, але лета скончылася…
Так, верасень яшчэ спрабуе кампенсаваць недададзенае летам цяпло сонечнымі ваннамі – зрэшты, ужо досыць халаднаватымі. Так, дрэвы яшчэ радуюць зелянінай, а палісаднікі – разнаквеццем.
І ўсё ж гэта апошні акорд. Бо ўжо звіняць школьныя званкі, студэнты пакінулі родныя хаты, і водпускі заканчваюцца… І застаецца толькі гартаць фотаздымкі ды ўспамінаць, якім яно было, гэтае лета…
Зрэшты, а якім? Менавіта для вас? Вы ж паспелі недзе пабываць, нешта новае даведацца, неяк адпачыць, атрымаць новыя ўражанні?
Вось наведвальніца нашага сайта, якая традыцыйна пакідае свае паведамленні пад нікам “Адэсітка”, аказваецца, атрымала іх менавіта ў нас, на Астравеччыне:
“Лето в Беларуси – это неизгладимые впечатления, несмотря на холодную погоду. Впервые в жизни собирала грибы лисички! Научилась на них «охотиться». Потрясли костелы в Гервятах, Быстрице, Ворнянах. Познакомилась с удивительным человеком – хозяином частного музея в Трокениках…. У каждого свои радости)))”
А якія радасці вам прынесла гэтае лета? Падзяліцеся імі з усімі – і тым самым вы нібы прадоўжыце гэтае лета.