Районная олимпиада для школьников младших и средних классов прошла в Островце

Раённая алімпіяда сярод школьнікаў пачатковых і сярэдніх класаў, удзельнікамі якой сталі 299 вучняў, прайшла ў Астраўцы.


Папярэдне юныя алімпіёнікі прайшлі адбор у сваіх школах, і толькі пераможцы сталі ўдзельнікамі раённай алімпіяды.

На раённым этапе юныя алімпіёнікі маглі прадэманстраваць веды па матэматыцы, інфарматыцы, англійскай, нямецкай, беларускай і рускай мовах, біялогіі, геаграфіі, хіміі, фізіцы, гісторыі, грамадазнаўству, астраноміі, працоўным навучанні і прадмеце «Чалавек і свет». 183 удзельнікі алімпіяд сталі ўладальнікамі дыпломаў рознай ступені.


– Лепшых вынікаў па колькасці дыпломаў дасягнула каманда гімназіі №1 – у яе 55 дыпломаў, алімпіяднікі з сярэдняй школы №1 заваявалі 30 дыпломаў, вучні з Варнянскага НПК павезлі ў сваю школу 19 дыпломаў, а гудагайскія школьнікі 17, –  расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Баніцэвіч. – Прычым з кожным годам жадаючых паўдзельнічаць у прадметных алімпіядах становіцца больш. Радуе і тое, што на раённым этапе вучні дэманструюць добрыя веды і падрыхтоўку. Напрыклад, сёлета якаснае выступленне паказалі ўдзельнікі алімпіяд па беларускай мове: з 55 школьнікаў 52 былі ўзнагароджаны дыпломамі рознай ступені. Добрыя вынікі прадэманстравалі алімпіёнікі па рускай, англійскай і нямецкай мовах, прадмету “Чалавек і свет”. Лепш за ўсё з заданнямі па беларускай мове і літаратуры справілася чацвёртакласніца Эльміра Жукоўская з СШ №1 (настаўнік Л.Ч. Гудойць), а рускую мову лепш за ўсіх ведае пяцікласніца гэтай жа школы Алімпія Малышка (Т.Р. Рудзінская). Усе заданні па матэматыцы правільна выканаў шасцікласнік СШ №1 Расціслаў Гудойць (настаўнік А.З. Дзятловіч), а чацвёртакласніца Аляксандра Старцава з СШ №1 (Л.Ч. Гудойць) набрала 99 працэнтаў са ста магчымых па гэтым жа прадмеце. Лепшыя вынікі па англійскай мове прадэманстравалі сямікласніцы гімназіі №1 Аліна Вайшнаровіч і Арына Букель, шасцікласніца Анастасія Філістовіч, васьмікласніца Юлія Станкевіч (Т.З. Вайшнаровіч) і васьмікласніца Дар’я Юцкевіч (Н.С. Польская), на алімпіядзе па нямецкай мове ў лідарах апынулася сямікласніца-гімназістка Вікторыя Авілкіна (Н.Р. Свіла).


Фото с сайта www.pics.zone.ru