Райкам прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў узначаліла Алена Сінкевіч
На пазачарговай канферэнцыі Астравецкай раённай агранізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў абралі лідара – ім стала намеснік кіраўніка справамі райвыканкама Алена Сінкевіч.
Адкрываючы пасяджэнне старшыня райкама Яніна Кірэева заўважыла, што, згодна з кадравай палітыкай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, да прафсаюзнага лідара прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні, адно з іх: старшынёй прафсаюзнай арганізацыі не можа быць кіраўнік, яго намеснік, галоўны бухгалтар.
– Калі 10 гадоў назад я ўзначаліла галіновы райкам, на ўліку было толькі 218 чалавек. За гэты час наша прафсаюзная сям’я пабольшала амаль утрая. Разам мы зрабілі шмат добрых спраў. Я заўсёды магла разлічваць на кожнага з вас, – адзначыла Яніна Вікенцьеўна і ўручыла актывістам падарункі. – Упэўнена, што ў вас будзе годны старшыня і з радасцю перадам кіраўніцтва райкама ў надзейныя і працавітыя рукі.
Удзельнікі канферэнцыі адзінагалосна прагаласавалі за абранне старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алену Сінкевіч, якая прынесла клятву прафсаюзнага лідара і падзякавала прысутным за давер.
– У грамадскай рабоце буду кіравацца прынцыпамі справядлівасці, адзінства, патрыятызму. Толькі сумесна мы дасягнём пастаўленых мэт, – сказала Алена Генрыхаўна. – Цяпер актыўна ідзе электаральная кампанія. Прафаюз ніколі не заставаўся ў баку ад гэтай палітычнай падзеі – больш таго, з’яўляўся яе флагманам. Ведаю, што многія члены нашага прафсаюза былі ў складзе ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата; што вы ўваходзіце ў склад раённай і іншых участковых камісій. Разам мы павінны выбраць светлую будучыню для нас, нашых дзяцей, сямей і ўсёй краіны.
Падчас канферэнцыі абралі камітэт райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, казначэя і рэвізійную камісію.
Першай новага лідара павіншавала Яніна Кірэева і пажадала Алене Сінкевіч плёну на прафсаюзнай ніве.
