Рассмотрены вопросы островчан, касающиеся безопасности дорожного движения и соблюдения транспортной дисциплины

Падчас вывучэння грамадскай думкі аб дзейнасці супрацоўнікаў унутраных органаў у жніўні 2012 года і верасні 2013 года ад насельніцтва Астраўца і Астравецкага раёна паступіў шэраг пытанняў, якія тычыліся бяспекі дарожнага руху і выканання транспартнай дысцыпліны. Па выніках разгляду прапаноў грамадзян прыняты пэўныя меры па іх рэалізацыі.

Была вывучана неабходнасць абсталявання святлафорным рэгуляваннем перакрыжавання вуліц Кастрычніцкай і Савецкай. Устаноўлена, што па вуліцы Кастрычніцкай у сярэднім праязджае 350 аўтамабіляў у гадзіну, а па Савецкай – 50. У адпаведнасці з дзеючымі нарматывамі па арганізацыі дарожнага руху пры такой невысокай інтэнсіўнасці ўстаноўка святлафору неабавязковая. Узровень аварыйнасці на гэтым перакрыжаванні нязначны.
Разгледжана падобная сітуацыя і на перакрыжаванні вуліц Ленінская – Кастрычніцкая. Зараз вырашаецца пытанне аб мэтазгоднасці ўстанаўлення тут святлафору.
За парушэнне правіл дарожнага руху на тэрыторыі гарадскога парку, размешчанага па вуліцы К. Маркса, – парушэнне патрабавання дарожнага знаку 3.2 “Рух забаронены” – да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты шэсць вадзіцеляў.
За кіраванне гужавым транспартам, які не абсталяваны святлоадбівальнымі элементамі, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзевяць возчыкаў.
За верасень-кастрычнік бягучага года за парушэнне хуткасных рэжымаў у Вароне, Міхалішках і на аўтадарозе Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы адказваць прыйшлося 26 вадзіцелям. Акрамя таго, за гэты ж перыяд у Вароне да адказнасці прыцягнуты 13 пешаходаў і веласіпедыстаў, з якіх 10 чалавек былі нецвярозымі.


--------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ
.