Рассматривается вопрос об обязательном страховании гражданской ответственности владельцев квартир
У Беларусі можа быць уведзена абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр.Як паведамляе міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, «цяпер ёсць добраахвотнае страхаванне як сваёй маёмасці, так і сваёй адказнасці перад іншымі грамадзянамі, з якімі пражываеш па суседстве. Інакш кажучы, калі па тваёй віне здарылася заліванне і ты застрахаваны, то страхавая кампанія пакрывае расходы».
Паводле слоў міністра, добраахвотнае страхаванне дае станоўчы эфект у вырашэнні канфліктных сітуацый, «таму яго плануецца распаўсюдзіць, зрабіць страхаванне абавязковым». Але гэта пытанне пакуль не вырашана, яно патрабуе дадатковай прапрацоўкі з Міністэрствам эканомікі і Міністэрствам фінансаў, канстатаваў Аляксандр Церахаў.
Фота з сайта www.nyaski.ru
